Карта. На якіх вуліцах у Мінску зробяць платную паркоўку

Карта. На якіх вуліцах у Мінску зробяць платную паркоўку

Аўтаўладальнікам у Мінску робіцца ўсё цяжэй. Да вуліц, дзе ўжо зрабілі платную паркоўку, сёлета дададуць яшчэ 11, прычым Карла Маркса ўжо стала платнай у тэставым рэжыме, а з 12 сакавіка плаціць будуць усе!

Якія ж вуліцы будуць платнымі? Гікала, Платонава, Казлова, Акадэмічная, Петруся Броўкі, Шорная, Сухая, Мельнікайтэ, Жылуновіча і Даўгабродская. А лепш ацаніце маштабы на карце!

А гэта карта з ужо платнымі вуліцамі. Яны пазначаныя сінім колерам.

Звычайна гэта вуліцы, дзе шмат офісаў. Каштаваць паркоўка будзе 1 рубель за гадзіну. Лічыце, за працоўны дзень — 8-9 рублёў. Калі так далей пойдзе, то кліентаў у таксі стане больш. Што будзе, калі не плаціць? Чытайце тут!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі