Касціцын закінуў дзве шайбы, а Грабоўскі аддаў дзве галявыя перадачы

Андрэй Касціцын закінуў дзве шайбы ў матчы “Манрэаля” супраць “Атланты”. Аднак каманда беларускага форварда прайграла па серыі булітаў. Выніковы лік на табло — 4:3 на карысць “Атланты”. Два бамбардзірскія балы набраў і Міхаіл Грабоўскі. Яго “Таронта” перамагло “Вашынгтон” — 6:3. Пасля першага перыяду канадцы саступалі “Кэпітлз” — 0:2, але ўжо ў другой трэці здолелі зраўняць лік.

Два галы былі забітыя акурат з перадачы Грабоўскага. У заключнай частцы “Таронта” дабіла “Вашынгтон” яшчэ трыма галамі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі