Каталіцкіх семінарыстаў і святароў масава выклікаюць у ваенкаматы
Каля 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Гродне і маладых святароў-грамадзян Беларусі, якія служаць на Гродзеншчыне, атрымалі позвы ў ваенкаматы. Пра гэты сайту Krynica.info распавёў ксёндз-канонік Антоні Грэмза, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Па яго словах, такая з'ява назіраецца ўпершыню.
Ксёндз-канонік кажа, што ўсе неабходныя спісы навучэнцаў і маладых святароў з просьбай аб адтэрміноўцы былі дасланыя ў вайсковыя камісіі яшчэ летась. Ці задаволеныя гэтыя просьбы, пакуль невядома. Прычына выкліку таксама невядомая.
Пазней з'явілася інфармацыя, што позвы ў ваенкамат атрымалі таксама семінарысты Пінскай дыяцэзіі.
Таксама ёсць звесткі, быццам позвы прыйшлі і дзясяткам праваслаўных семінарыстаў.