Каталікі і пратэстанты адзначаюць Вялікдзень. Фота
Велікодная віргілія ў мінскай Катэдры / Catholic.by
Каталікі і пратэстанты 4 красавіка адзначаюць Вялікдзень — свята Уваскрэсення Хрыстова. У гонар свята да паствы звярнуўся кіраўнік Беларускай каталіцкай царквы біскуп Казімір Вялікаселец:
— Уваскрасенне Езуса адкрывае нам, што цялесная смерць — гэта яшчэ не канец. Таму адзінае, што нас павінна хваляваць, гэта каб мы не апынуліся ў стане духоўнай смерці.
Смерць у такім сэнсе азначае жыццё, аддаленае ад Бога. Духоўная смерць пачынаецца з цяжкога граху — свядомага, дабравольнага і прамога парушэння Божых запаведзяў. Цялесная смерць — гэта толькі брама, за якой ідзе працяг таго, што мы абралі на зямлі", — сярод іншага адзначыў біскуп.
У пастырскім пасланні Вялікаселец просіць вернікаў бескарысліва дапамагаюць тым, хто цяпер "прыгнечаны жыццёвымі абставінамі і не можа або саромеецца папрасіць аб дапамозе":
— Што б ні адбывалася вакол нас — не бойцеся рабіць дабро, — заклікаў біскуп. — [] Я хачу падзяліць з вамі радасць уваскрасення Пана, але разумею, што сёлета не ў кожнай сям’і велікодная радасць будзе поўнай. Горача прашу Бога, каб Ён у сваёй міласэрнасці дапамог усім нам — пастырам і вернікам — супрацьстаяць выклікам нашага часу. Кожная цемра змяняецца святлом. Разам з вамі малюся аб гэтым святле.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.