Каток каля мінскага Палаца спорту будзе працаваць да 1 чэрвеня

Коўзанка пад навесам каля мінскага Палаца спорту будзе працаваць да 1 чэрвеня. Цяпер кожны сеанс лядовая пляцоўка прымае ад 30 да 70 чалавек.
Акрамя таго, коўзанку арандуюць спартовыя школы. Па дзве трэніроўкі ў дзень праводзяць тут “дынамаўскія” хакеісты, а таксама канькабежцы.

За мінулы зімовы сезон гэты каток наведалі каля 100 тысяч чалавек, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі