Казахстанец арганізаваў у Кобрыне выпуск беларускіх грошай

Казахстанец арганізаваў у Кобрыне выпуск беларускіх грошай

Казахстанец, які часова жыў у Беларусі, арганізаваў у Кобрыне выпуск беларускіх грошай: і банкнот, і манет. Па факце вырабу, захоўвання і распаўсюду падробленых грошай распачата крымінальная справа.

Як паведамляе прэс-служба МУС, у 21-гадовага замежніка знайшлі амаль 14 тысяч фальшывых рублёў. Іх ён вырабляў з дапамогай лазернага прынтара і захоўваў у прыватным доме. Збываў свае "вырабы" казахстанец у Брэсце на рынках, дзе рабіў пакупкі. Упершыню зрабіў гэта ў канцы мінулага года, спецыяльна выбіраў гандляроў пенсійнага ўзросту.

У лютым-верасні сёлета "майстра" ў Беларусі не было, таму новыя фальшыўкі ў абарот не траплялі.

Высветлілася, што затрыманы планаваў нават вырабляць манеты наміналам 1, 2 рублі, 50 і 20 капеек. Для гэтага ён меў прэс-формы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі