КДБ Беларусі: Украінскі журналіст прызнаўся, што працаваў на вайсковую выведку

КДБ Беларусі: Украінскі журналіст прызнаўся, што працаваў на вайсковую выведку

20 лістапада КДБ Беларусі правёў брыфінг, прысвечаны справе аб затрыманні ў нашай краіне ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі. Афіцыйны прадстаўнік дзяржбяспекі Дзмітрый Пабяржын заявіў: Шаройка прызнаўся, што з’яўляецца супрацоўнікам службы вайсковай выведкі Украіны і дзейнічаў пад прыкрыццём журналісцкай працы. Яго дзейнасць кантраляваў супрацоўнік украінскага пасольства ў Мінску, якога ўжо аб’явілі персонай нон-грата. Шаройка абвінавачаецца па артыкуле "Шпіянаж" (арт. 358 КК РБ).

Па словах Пабяржына, спачатку была надзея, што ўдасца гэты скандал не абнародаваць, каб не псаваць беларуска-ўкраінскія адносіны. Аднак інфармацыя ўсё ж трапіла ў СМІ. Разам з украінцам быў затрыманы беларус.

Пабяржын: “Акрамя таго, пры збіранні сакрэтных матэрыялаў затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляў шпіёнскую дзейнасць у інтарэсах Украіны. Беларус сваю віну прызнаў і паведаміў, што па заданні ўкраінскай вайсковай выведкі за грашовае ўзнагароджанне займаўся зборам і перадачай інфармацыі аб абароназдольнасці Рэспублікі Беларусь. У яго дачыненні распачатая крымінальная справа па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — "Здрада дзяржаве".

КДБ сцвярджае, што ўкраінец стварыў у нашай краіне агентурную сетку з грамадзян Беларусі, якія працавалі за грашовае ўзнагароджанне.

Інфармацыю пра затрыманне ў Беларусі дырэктара ўкраінскага прадпрыемства “Завод уцяжарвальнікаў” 39-гадовага Аляксандра Скібы афіцыйны прадстаўнік КДБ не стаў каментаваць.

КДБ Беларусі: Украінскі журналіст прызнаўся, што працаваў на вайсковую выведку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі