КДБ пачаў "будаўнічую" справу на старшага афіцэра ўнутраных войскаў

Упраўленне ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пачало справу па ч. 1 арт. 455 Крымінальнага кодэксу (злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзейнасць улады) на аднаго са старшых афіцэраў унутраных войскаў МУС Беларусі. Афіцэра падазраюць у тым, што ў 2008—2009 гадах, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, афіцэр прыцягваў вайскоўцаў тэрміновай службы да будаўнічых прац у асабістых мэтах. Справа была распачатая 1 снежня. Мера стрымання падазраванаму не абіралася.

Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Як паведамляе БелаПАН, гаворка ідзе пра афіцэра, які служыць у адной з вайсковых часцей Мінскага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі