КДБ пацвердзіў затрыманне ў Беларусі былых расійскіх чыноўнікаў

КДБ пацвердзіў затрыманне ў Беларусі былых расійскіх чыноўнікаў

КДБ у пятніцу пацвердзіў затрыманне ў Беларусі былых расійскіх чыноўнікаў. Як паведамляла Еўрарадыё, сёння расійскае выданне "Коммерсант" напісала, што былыя супрацоўнікі (начальнік і яго намеснік) упраўлення судовага дэпартамента Вярхоўнага суда Расіі па Маскоўскай вобласці Яўгенія Цітова і Валерый Кузмініч былі схоплены неўзабаве пасля ўезду на беларускую тэрыторыю. Іх абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры — па падробленых дакументах чыноўнікі скралі грошы, якія былі выдзеленыя з бюджэта на аплату працы судовых перакладчыкаў (каля 1,5 млрд расійскіх рублёў).

Цітову і Кузмініча абвесцілі ў вышук. Яны спачатку жылі ў Іспаніі, пасля — ў Італіі. У Беларусь яны прыехалі на сустрэчу са сваяком. Але ФСБ Расіі праслухоўваў тэлефонныя перамовы і даведаўся пра гэта. У выніку, як паведаміў БЕЛТА начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын, адбылося "двухбаковае ўзаемадзеянне з Расіяй". І былыя расійскія чыноўнікі апынуліся пад вартай у Беларусі. Адбылося гэта яшчэ ў канцы жніўня. Генпракуратура нашай краіны будзе прымаць рашэнне аб іх экстрадыцыі на радзіму.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі