"Хапун" у Баранавічах: сярод затрыманых ёсць і тыя, хто вярнуўся з-за мяжы

АМАП затрымлівае чалавека, ілюстрацыйнае фота

АМАП затрымлівае чалавека, ілюстрацыйнае фота / ТАСС

У Баранавічах сілавікі прыйшлі да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года. Сярод затрыманых ёсць і тыя, хто на час выязджаў з Беларусі, але вярнуўся ў краіну. Пра гэта сілавікі расказалі ў сваім тэлеграм-канале.

Пры ператрусах была "выяўленая забаронка", кажуць сілавікі. Яны не ўдакладняюць, пра што гаворка. На апублікаваным відэа гавораць чатыры чалавекі. Адзін з іх — індывідуальны прадпрымальнік. Ён, з яго слоў, быў "затрыманы супрацоўнікамі міліцыі за падзеі, звязаныя з 2020-м годам".  Яшчэ адзін мужчына кажа, што "падышоў да агароджы, за якой стаяў АМАП", але дзе і калі гэта адбывалася, з нарэзкі яго слоў незразумела. Трэці чалавек кажа, што "крычалі непрыстойныя лозунгі ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАПу".

Колькі ўсяго чалавек было затрымана падчас гэтай аблавы, сілавікі не ўдакладнілі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі