Хапун у Бярозаўцы: “Выводзяць паказальна ў кайданках у асяроддзі сілавікоў”

Прадукцыя шклозавода "Нёман" / travelling.by

Прадукцыя шклозавода "Нёман" / travelling.by

Каля 10 чалавек былі затрыманыя на шклозаводзе “Нёман” у Бярозаўцы, піша “Белсат”.

“Выводзяць паказальна ў кайданках у асяроддзі сілавікоў. Гэта значыць павесткай не выклікаюць, а адразу на заводзе "мордай у падлогу", каб усе бачылі і баяліся штосьці патрабаваць ці выказваць. Даюць "суткі" і адпраўляюць працаваць на сметнік у Сцеркава (Лідскі раён)”, — цытуе выданне ўласныя крыніцы.

Па дадзеных Белсата, завадчане хацелі пайсці ў адпачынкі, але ім гэтага не дазволілі з-за вялікай колькасці замоваў.

“Вось і пачалі мужыкі абурацца парушэннямі іх працоўных правоў, дык іх па аднаму цяпер затрымліваюць”, — піша выданне.

Нядаўна па заводзе пракацілася хваля незадаволенасці заробкамі, зазначаюць журналісты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі