КХЛ патлумачыла, чаму дыскваліфікавала хакейную каманду Лукашэнкі (відэа)

У ім, нагадаем, ініцыятарам дыскваліфікацыі хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі на другім Усерасійскім фестывалі па хакеі сярод аматарскіх камандаў у Сочы назвалі намесніка старшыні праўлення "Газпрама", прэзідэнта КХЛ Аляксандра Мядзведзева (ён гуляў за каманду "Неўскі легіён").


У прэс-рэлізе пад загалоўкам "Беларускія прафесіяналы хацелі выйграць чэмпіянат сярод аматараў" гаворыцца, што ў парушэнне рэгламента фестывалю ў складзе беларускай каманды аказаліся гульцы, якія раней выступалі за прафесійныя хакейныя клубы. Было названа аж 10 прозвішчаў!


Беларускай дэлегацыі прапаноўвалі выправіць сітуацыю, але яна, нібыта, адмовілася. Таму паўфінальны матч беларусаў з "Неўскім легіёнам" не адбыўся.


БелаПАН адзначае, што КХЛ ніяк не патлумачыла, чаму пытанні да каманды Лукашэнкі з'явіліся толькі пасля завяршэння папярэдняга раўнда турніра.
 

Фота — dw.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі