Хуткасны рэжым, відаць, не парушаўся — МУС пра прычыны ДТЗ пад Смалявічамі

Смяротная аварыя пад Смалявічамі / БЕЛТА
Смяротная аварыя пад Смалявічамі / БЕЛТА

Папярэдне, хуткасны рэжым кіроўцы ў смяротным ДТЗ у Смалявіцкім раёне не парушалі, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў. Паводле яго слоў, яшчэ працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца прычыны, якія маглі паспрыяць ДТЗ.

"Сказаць, хто вінаваты, а хто мае рацыю, у цяперашні момант не магу. Бо будзе праводзіцца вельмі вялікая колькасць экспертыз. Пытанняў сапраўды шмат", цытуе Кубракова БЕЛТА.

Нагадаем, смяротнае ДТЗ адбылося напярэдадні каля 15.00 на трасе Р69 каля Смалявічаў. Лоб у лоб сутыкнуліся маршрутнае таксі і грузавік МАЗ. Загінулі кіроўца маршруткі і дзесяць пасажыраў, у тым ліку дзіця. Яшчэ дзевяць пацыентаў з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўленыя ў Смалявіцкую ЦРБ. Шасцёра пацыентаў знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ трое — з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч напярэдадні казаў, што "ідзе барацьба за жыццё ўсіх дзевяці пацыентаў. Канкрэтныя прагнозы будуць зразумелыя пасля заключэння кансіліуму". Пазней стала вядома, што пасля стабілізацыі стану пацярпелых перавезлі ў мінскія клінікі: пяцярых — у абласную бальніцу, траіх — у цэнтр спалучанай траўмы БХМД, дзяўчынку — у РНПЦ дзіцячай хірургіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі