Кіеў заяўляе, што расійскія войскі рыхтуюць прарыў да Данецка (відэа)

У выпадку поспеху будзе спыненая блакада Данецка ўкраінскімі войскамі, а частка ўкраінскіх фармаванняў апынецца ў акружэнні.  

Пра падрыхтоўку групоўкі ў твітары паведаміў Савет нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны. Як вядома, прэзідэнт Пятро Парашэнка адмяніў свой візіт у Турцыю, тэрмінова збіраецца паседжанне СНБА. Як чакаецца, на Данбасе можа быць уведзенае ваеннае становішча, не выключаецца аб'яўленне мабілізацыі ва ўкраінскае войска. Некаторыя ўкраінскія палітыкі заклікаюць да разрыву дыпламатычных адносін з Расіяй. Таксама прагназуецца зварот уладаў Украіны да сусветнай супольнасці.

Сёння стала вядома, што Украіна спрабуе ініцыяваць тэрміновую нараду Савета бяспекі ААН. Украінскі прэм'ер Арсень Яцанюк заклікаў замарозіць банкаўскія актывы Расіі па ўсім свеце.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі