Кіеўскае "Дынама" звольніла беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча

Кіеўскае "Дынама" звольніла беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча

Кіеўскае "Дынама" звольніла галоўнага трэнера Аляксандра Хацкевіча, інфармуе прэс-служба клуба. Разам з ім звольнены ўвесь трэнерскі штаб. Прычынай адстаўкі стаў вылет каманды з футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Дынамаўцы не змаглі прайсці ў 3-м раўндзе кваліфікацыі бельгійскі клуб "Брюге" (0:1 — у гасцях, 3:3 — дома). Такім чынам быў устаноўлены клубны антырэкорд — упершыню ў сваёй гісторыі кіеўскае "Дынама" трэці сезон запар не трапіла ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.

Аляксандру Хацкевічу 45 гадоў. Ён быў вядомым беларускім футбалістам. У асноўным выступаў за мінскае і кіеўскае "Дынама", за нацыянальную зборную Беларусі. Трэнерскую кар'еру Хацкевіч распачаў у 2007-м. У 2014-2016 гадах быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі. З кіеўскім "Дынама" ў якасці галоўнага трэнера працаваў з 2017 года.

Кіеўскае "Дынама" звольніла беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча
twitter.com/dynamokyiv

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі