Кіраўнік гандлёвага дома МТЗ у Літве скраў 154 трактары

Кіраўнік гандлёвага дома МТЗ у Літве скраў 154 трактары

У Беларусі пачалі крымінальную справу на грамадзяніна Літвы — кіраўніка аднаго з замежных гандлёвых дамоў ААТ "МТЗ", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС падазраюць замежніка ў крадзяжы 154 трактароў на агульную суму 2,3 мільёна еўра. 

У жніўні 2018 года ён заключыў дамову пра пастаўку на адрас гандлёвага дома розных мадэляў трактароў, зробленых на МТЗ. Але трактары былі наўмысна перанакіраваныя не ў гандлёвы дом, а на склад падкантрольнай замежніку літоўскай фірмы. Атрыманую прадукцыю ён неўзабаве прадаў і не разлічыўся з Мінскім трактарным заводам.

Генпракуратура Беларусі пачала на мужчыну крымінальную справу аб крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі