Кіраўнік МАРГ: У Беларусі няма падставаў для росту коштаў

Кіраўнік МАРГ: У Беларусі няма падставаў для росту коштаў

Падставаў для росту коштаў у Беларусі няма. Пра гэта ў інтэрв’ю БЕЛТА заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч. Ён паведаміў, што падчас маніторынгу падраздзяленні МАРГ выявілі факты нязначнага росту коштаў на асобныя таварныя пазіцыі.

Паводле міністра, за апошнія 10 дзён выраслі кошты на каўбасу вараную “Доктарскую” — да 1 рубля, на сметанковае масла — да 15 капеек, на смятану — да 10 капеек, на тварог — да 15 капеек. Капуста падаражэла прыкладна на 6 капеек, а мандарыны — на 40 капеек.

Вытворцы і гандаль спасылаюцца на тое, што перад святамі традыцыйна расце попыт, аднак МАРГ заяўляе, што такія паводзіны на рынку недапушчальныя. У сувязі з гэтым павялічыцца колькасць спецыялістаў для маніторынгу коштаў. Спробы павысіць кошты і атрымаць звышпрыбытак, карыстаючыся перадсвяточным бумам, будуць спыняцца. Таксама міністр Калтовіч нагадаў, што пакупнікі чакаюць на святы зніжак і акцыяў, а не росту коштаў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі