Кіраўнік МУС патлумачыў, чаму міліцыя не разганяе акцыі апазіцыі

Кіраўнік МУС патлумачыў, чаму міліцыя не разганяе акцыі апазіцыі

Апошнім часам міліцыя перастала разганяць масавыя акцыі і затрымліваць іх удзельнікаў. Цяпер на іх складаюць пратаколы і штрафуюць. Чаму змянілася стаўленне міліцыі да несанкцыяваных акцый, карэспандэнт Еўрарадыё пацікавіўся ў міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча на прэс-канферэнцыі 1 сакавіка ў Мінску.

"Я не буду спрачацца, што наша стаўленне да несанкцыянаваных мітынгаў трансфармавалася, змянілася і рыторыка, як знешняя, так і ўнутраная. Але беларуская міліцыя знайшла новы прымальны алгарытм рэагавання на несанкцыянаваныя акцыі апазіцыі, які задавальняе і ўлады, і Захад, ні адно выступленне не ігнаруецца, пратаколы складаюцца", — кажа Шуневіч.

Цяпер міліцыя складае адміністратыўныя пратаколы і перадае іх у суд, дзе ўдзельнікаў акцый штрафуюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі