Кіраўнік МЗС Беларусі: Не выключаю інтэграцыі з Еўрасаюзам
Уладзімір Макей дапускае, што наша краіна можа ўступіць у ЕС у доўгатэрміновай перспектыве.
Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне польскага журналіста газеты “Dziennik gazeta prawna” аб магчымасці далучэння да ЕС "праз 40-50 гадоў".
Макей: “А чаму не? Давайце спакойна глядзець на працэсы, якія адбываюцца, замест таго, каб прымушаць дзяржавы да канчатковага выбару: альбо з ЕС, альбо з Мытным саюзам. Мы доўга жылі ў цені вялікіх народаў, мелі агульную дзяржаву з Польшчай, з Расіяй, жылі ў СССР. Цягам гэтых 20 гадоў цалкам не збудавалі асабістую ідэнтычнасць. Дайце нам час, каб вырашыць, куды ісці”.
У кастрычніку на паседжанні кіраўнікоў краін СНД у Мінску Аляксандр Лукашэнка зрабіў заяву наконт будучыні Садружнасці. Ён адзначыў, што Беларусь не адмаўляецца ад супрацоўніцтва з Еўрасаюзам. Аднак, на яго погляд, наўрад ці калі гэтае аб'яднанне стане рэальнасцю. "Яны на дух нас не пераносяць", — сказаў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ краін СНД.
"У нас няма выбару (і не можа быць): з Расіяй, ці з ЕС... Мы не можам быць без Расіі, а Расія не можа кінуць пад ногі беларусаў... Патрабаваць, каб мы павярнуліся "пэўнай часткай" да Расіі, гэта контрпрадуктыўна", — гаварыў Лукашэнка ў красавіку сёлета ў штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Лукашэнка: Ватыкан дапамагае Беларусі наладжваць адносіны з ЕС (відэа)
Фота — bymedia.net