Кіраўнік МЗС Украіны: візавыя санкцыі мусяць закрануць і грамадзянаў Беларусі

Шэраг еўрапейскіх краінаў ужо перастаў выдаваць шэнгенскія віы расіянам / Фота з сацсетак
Шэраг еўрапейскіх краінаў ужо перастаў выдаваць шэнгенскія віы расіянам / Фота з сацсетак

Візавыя санкцыі павінны закрануць і грамадзянаў Беларусі, лічыць міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба

"Безумоўна, Беларусь з'яўляецца саўдзельнікам у злачынстве агрэсіі, учыненым Расійскай Федэрацыяй", — сказаў ён у інтэрв'ю "Радыё Свабода". Пры гэтым Кулеба падкрэсліў, што "акно магчымасцяў" для праціўнікаў Лукашэнкі, палітычных уцекачоў і людзей, якіх пераследуюць беларускія ўлады, мусіць захавацца.

Сёння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў ЕС будуць абмяркоўваць гэтае візавае пытанне. За прыпыненне выдачы віз расіянам выступаюць краіны Балтыі, Польшча, Чэхія і Фінляндыя. Супраць ўжо выказаліся кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазеп Барэль і канцлер Германіі Олаф Шольц. Паводле слоў нямецкага палітыка, гэта вайна Пуціна, а не расійскага народа.

Тым часам шэраг краін, у тым ліку Латвія, Чэхія і Эстонія, ужо прыпынілі выдачу расіянам шэнгенскіх турыстычных віз, Фінляндыя абвясціла, што абмяжуе іх колькасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі