Кіраўнік прэс-службы "Дынама" звольніўся, каб не здымаць ролік пра галасаванне

Кіраўнік прэс-службы "Дынама" звольніўся, каб не здымаць ролік пра галасаванне

Начальнік упраўлення маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю Раман Стронгін напісаў заяву пра сыход па ўласным жаданні. Нагодай сталі прэзідэнцкія выбары.

Як піша "Прессбол", кіраўніцтва клуба папрасіла каманду на прэзідэнцкіх выбарах прагаласаваць датэрмінова. А прэс-службе прапанавалі зняць агітацыйны відэаролік.

Стронгін палічыў, што ён не можа выканаць распараджэнне кіраўніцтва, і напісаў заяву на звальненне. Кіраўніцтвам клуба задаволіла гэтую заяву.

Стронгін працуе ў спартовай журналістыцы з 1999 года. Да прыходу ў "Дынама" ён асвятляў хакей на СТБ, быў аўтарам і вядоўцам праграм "Гарачы лёд" і "Прафесійны бокс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі