Кіраўнік СБУ: Збіты самалёт мусіў стаць падставай для агрэсіі Расіі (відэа)

Падчас расследавання крушэння авіялайнера "Боінг-777" кампаніі Malaysia Airlines у Данецкай вобласці было выяўлена, што ў той дзень і час тэрарысты планавалі здзейсніць тэракт супраць самалёта "Аэрафлота". Кіраўнік Службы бяспекі Украіны сцвярджае, што гэтыя дадзеныя здабылі ўкраінскія праваахоўнікі, а таксама разведка. Паводле слоў Налівайчанкі, гэта была б падстава для расійскай агрэсіі супраць Украіны, інфармуе сайт censor.net.ua.

Нагадаем, пасажырскі самалёт быў збіты 17 ліпеня, загінулі 298 чалавек. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што тэракт здзейснілі тэрарысты з дапамогай зброі і падрыхтаваных спецыялістаў, якіх яны атрымалі з Расіі. Расследаванне працягваецца. Знішчэнне самалёта стала падставай для чарговых санкцый ЗША і ЕС супраць Расіі.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі