Кіраўнік СК разам з пасадай атрымаў новыя пагоны
Дзмітрый Гара / БЕЛТА
Дзмітрый Гара, прызначаны напярэдадні старшынёй Следчага камітэта Беларусі, адначасова быў павышаны ў званні. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 11 сакавіка.
Дзмітрый Гара змяніў на пасадзе кіраўніка СК Івана Наскевіча, які ўзначальваў ведамства з 2015 года. У СК Гара перайшоў з пракуратуры, дзе крыху больш за год займаў пасаду намесніка генпракурора. Да таго ён 26 гадоў прапрацаваў у КДБ.
Пасля прызначэння Гара сказаў, што не мае намеру праводзіць вялікіх рэформаў у СК — "нешта дадаваць, паляпшаць у працы можна, але кардынальна мяняць працу не трэба".
Гара вядомы таксама тым, што пасля выбараў узначаліў міжведамасную камісію па расследаванні фактаў гвалту ў дачыненні да пратэстоўцаў. Аднак інфармацыі аб тым, каб па гэтых фактах была распачатая хоць адна крымінальная справа, па-ранейшаму няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.