Кіраўнік упраўлення Дзяржаховы: Януковіч здаўся ў палон вайскоўцам РФ

Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Інтэр" заявіў начальнік Упраўлення Дзяржаўнай аховы Валерый Гелетэй.



"Калі не ўдавацца ў падрабязнасці і не выдаваць таямніцу следства, скажу, што апошнімі дзеяннямі экс-прэзідэнта Януковіча на тэрыторыі Украіны было: ён здаўся ў палон расійскім вайскоўцам і ўжо пад кантролем вайскоўцаў быў перапраўлены на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, дзе з часам мы яго ўбачылі на прэс-канферэнцыях у Растове-на-Доне", — перадае УНІАН словы Гелетэя.



Па яго словах, цяпер дэталі выезду Януковіча з Украіны расследуюцца Генеральнай пракуратурай. Гелетэй таксама паведаміў, што пасля адмовы Януковіча ад паслуг дзяржаховы супрацоўнікі ўпраўлення, якія яго ахоўвалі, падалі рапарты на звальненне.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі