Кіраўніка беларускага таварыства ў Латвіі вінавацяць у службе ў КДБ

Як паведамляе nasha.lv са словаў работнікаў пракуратуры, справа прыпыненая ў сувязі з тым, што дэпутат Іваноў усё яшчэ знаходзіцца ў неаплачаным адпачынку і з ім немагчыма звязацца.



Раней на імя Генеральнага пракурора Латвіі Эрыка Калнмеерса была пададзеная заява. У ёй гаварылася, што Барыс Іваноў схаваў ад Цэнтравыбаркама інфармацыю пра тое, што ён у 1980-я гады служыў у органах дзяржбяспекі ў званні капітана.



Цяпер Іваноў — кіраўнік Цэнтра беларускай культуры і нацыянальна-культурнага беларускага таварыства "Уздым".



Пра яго працуў савецкім КДБ гатовыя пацвердзіць сведкі. Адзін з іх кажа, што Іваноў служыў у органах дзяржаўнай бяспекі паралельна з ім.



Дарэчы, людзей у большай ступені бянтэжыла не сама служба Іванова ў органах, а тое, што ён схаваў старонкі свайго мінулага ад сваіх выбарцаў. Цяпер яму пагражае страта грамадзянства і дэпутацкага мандата.



Фота — nasha.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі