Кіраўнікі абавязаныя арганізаваць падпіску на "кантраляваныя СМІ"
У Мастах прайшла чарговая сесія Мастоўскага раённага савету дэпутатаў. Па яе выніках была дана рэкамендацыя кіраўнікам прадпрыемстваў забяспечыць кантроль за падпіскай на "дзяржаўныя кантраляваныя выданні". Калі ж адзін з дэпутатаў спытаў, якім чынам гэта будзе ажыццяўляцца, то ў адказ пачуў, што "не ў кампетэнцыі дэпутата задаваць такія пытанні".
Упершыню за 2,5 гады працы райсавету выступіць далі незалежнаму дэпутату Дзмітрыю Кухлею.
Упершыню за 2,5 гады працы райсавету выступіць далі незалежнаму дэпутату Дзмітрыю Кухлею.