Кіроўца сцвярджае, што пасля праверкі ДАІ ў пашпарце з'явіўся абразлівы надпіс

Кіроўца сцвярджае, што пасля праверкі ДАІ ў пашпарце з'явіўся абразлівы надпіс

Жыхар Мінска Сяргей сцвярджае, што пасля праверкі ДАІ ў яго пашпарце з'явіўся абразлівы надпіс — "петух" ("певень"). Як інфармуе партал TUT.by, здарэнне адбылося ў канцы студзеня. Мінчук на аўтамабілі Volvo S80 уначы ехаў разам з пасажырам па МКАД. Каля вуліцы Скарыны яго спыніў даішнік. У кіроўцы не было дакументаў на аўтамабіль і правоў, і ён перадаў для праверкі пашпарт. Інспектар разам з дакументам схадзіў у патрульную машыну, хутка вярнуўся і аддаў пашпарт, дазволіў ехаць далей.

Кіроўцы падалося дзіўным, што яго так хутка адпусцілі, і ён папрасіў пасажыра на ўсялякі выпадак праверыць пашпарт. На другой старонцы яны і пабачылі згаданы надпіс. Мінчук не вяртаўся назад, а звярнуўся ў Следчы камітэт — напісаў заяву аб пашкоджанні дакумента, папрасіў разабрацца. Паводле слоў мужчыны, з-за абразлівага надпісу ён не можа карыстацца дакументам.

Па гэтым факце праверку праводзіў Следчы камітэт. Праглядаліся відэазапісы з рэгістратара ў Volvo, а таксама з персанальных відэарэгістратараў даішнікаў. Нічога падазронага там не знайшлося, у распачацці крымінальнай справы было адмоўлена.

"Паведамілі мне, што пашпартам можна карыстацца далей, — кажа Сяргей. — Надпісу "петух" яны там не знайшлі, а напісаны нібыта нейкія сімвалы".

Цяпер сітуацыю вывучае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі