Кіроўцу, які абліў даішніка бензінам і пагражаў падпаліць, асудзілі на 16 гадоў
Кіроўцу аўтамабіля, які ў жніўні 2020-га каля Краснаполля абліў даішніка бензінам і пагражаў падпаліць, асудзілі на 16 гадоў папраўчай калоніі строгага рэжыму, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога суда. Тады мужчына ехаў на VW Passat, не маючы правоў кіроўцы. У легкавіку былі пасажыры. Кіроўца праігнараваў патрабаванне даішнікаў спыніцца, пачалася пагоня. У выніку ўцекачоў дагналі. Аднак кіроўца абліў бензінам машыну ДАІ, а пасля і аднаго з даішнікаў, спрабаваў адабраць пісталет (пасля высветлілася, што ў яго крыві было 2,45 праміле алкаголю). Пасля папераджальных стрэлаў "адзін з міліцыянераў зрабіў два прыцэльныя стрэлы па нагах абвінавачаных".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.