Кітай папярэдзіў наконт мігрантаў на мяжы не толькі Мінск, але і Маскву

Кітай даслаў сігнал Мінску і Маскве 

Кітай даслаў сігнал Мінску і Маскве 

Цяперашні міграцыйны крызіс адрозніваецца ад таго, што быў у 2021-2022 гадах, бо арганізоўваецца з непасрэдным удзелам Масквы. Такое меркаванне ў стрыме Еўрарадыё выказаў палітычны аналітык Ігар Тышкевіч.

— Раней мігранты прыляталі ў Беларусь напрамую, бралі там нейкія экскурсійныя туры, прызямляліся ў аэрапорце, і нармальна ўсё працавала, — прыгадвае Тышкевіч. Пасля сустрэчы Лукашэнкі з Сі Цзіньпінам напрыканцы 2023-га атакі мігрантаў на польскую мяжу амаль спыніліся. А цяпер аднавіліся — але арганізуе іх ужо не толькі і не столькі Мінск, колькі Масква. 

— Мяжа з Расіяй [у Беларусі] адкрытая. Цяпер мігранты прылятаюць у Маскву, садзяцца на цягнік ці аўтобус і ўсё роўна прыязджаюць у Беларусь.

Але ж свайму асноўнаму саюзніку [Маскве. — Еўрарадыё], ад якога ты залежыш, сказаць: “Што ж вы робіце, хлопцы?” — страшнавата. Адпаведна, з’яўляецца хітрасць такога трохгадовага дзіцёнка, які хоча надурыць бацькоў: а давайце мы зараз хуценька ўсіх выпусцім за мяжу, а новых не пусцім.

Але ў міжнароднай палітыцы, адзначае аналітык, логіка трохгадовых дзяцей не працуе. Аналітык нагадвае пра заяву МЗС Кітая, якую дзяржаўныя медыя паспрабавалі “не заўважыць”.

— Яе можна расцэньваць як зварот да абодвух бакоў [Мінска і Масквы. — Еўрарадыё], маўляў: “Хлопцы, хопіць займацца дурасцю”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі