Клаўс Ёханіс выйграў прэзідэнцкія выбары ў Румыніі (відэа)

Клаўс Ёханіс, мэр горада Сібіў перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Румыніі. Паводле папярэдніх дадзеных, у яго больш за 54% галасоў выбаршчыкаў. Прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта ўжо прызнаў сваё паражэнне.

Адзначаецца, што рашаючую ролю ў перамозе Ёханіса адыграла румынская дыяспара ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Францыі. Каля 4 млн румынаў, якія жывуць у замежжы, мае права галасаваць на выбарах.

Як інфармуе Euronews, многія жыхары Румыніі хацелі сур'ёзных перамен. Таму яны і прагаласавалі за новага чалавека, які зарэкамендаваў сябе моцным гаспадарнікам у сваім горадзе ды абяцае змагацца супраць карупцыі. .

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі