У кнігарні “Логвінаў” патрабуюць вярнуць амаль мільярд рублёў

Пра магчымае закрыццё вядомай "Кнігарні Ў" Еўрарадыё распавёў уладальнік кнігарні Ігар Логвінаў.

Логвінаў: “Была праверка падатковай, і яны перадалі дакументы ў суд. Будзе судовае рашэнне. Пакуль кнігарня працуе. Абвінавацілі ў гандлі кнігамі без ліцэнзіі Мінінфармацыі. Пакуль не зразумела, што рабіць. Самая вялікая пагроза — мы мусім вярнуць каля мільярда рублёў у бюджэт”.

Нагадаем, што на пачатку снежня падаткавікі прыпынялі дзейнасць кнігарні з-за праверкі. А год таму Ігара Логвінава пазбавілі выдавецкай ліцэнзіі за выпуск фотаальбомаў Belarus Press Photo 2011.

Фота — Bookcrossing Belarus

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі