Коктыш: За Баўмгертнера Расія расплаціцца з Беларуссю газам у 2014 годзе

Падводзячы вынікі "калійнай вайны" паміж Беларуссю і Расіяй, эксперт адзначыў, што канфлікт развіваўся на беларускіх умовах. Таму Аляксандра Лукашэнку можна лічыць пераможцам. І не так важна, што "Уралкалій" не заплаціў 100 мільёнаў долараў шкоды, якую нібыта Баўмгертнер нанёс Беларусі.



Кірыл Коктыш: "Заплацяць, канечне, іншым. Напрыклад, калі будуць падпісаныя газавыя пагадненні, калі будуць гандлявацца іншыя пагадненні... Канечне, усё гэта будзе ўлічана, усё будзе кампенсавана. І дамоўленасць аб гэтым, мне здаецца, ужо зроблена. Большасць сваіх эканамічных праблем на наступны год Беларусь, мне здаецца, ужо вырашыла".



Разам з тым палітолаг мяркуе, што нельга казаць пра безумоўную паразу Расіі ў "калійнай вайне". У выніку канфлікту прайграла ліберальная групоўка Дзмітрыя Мядзведзева, але ўзмацніліся сілавікі, адзначае эксперт. Нездарма ў Маскве хадзілі чуткі, што менавіта расійскія сілавікі складалі спіс асобаў на візіт у Мінск, пасля якога быў затрыманы Баўмгертнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі