Колькасць гасцініц у Мінску павялічыцца як мінімум удвая

За бліжэйшыя чатыры гады колькасць гасцініц у Мінску павялічыцца як мінімум у два разы.

Такую задачу паставіў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае БЕЛТА.

На яго думку, штуршком да развіцця гасцінічнага бізнесу стане правядзенне ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі.

За два тыдні, па прагнозах, у Мінску можа пабываць 300-400 тысяч гасцей.

На сёння ў сталіцы дзейнічае 28 гасцініц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі