Колькасць стратных сельскагаспадарчых арганізацый за год вырасла амаль удвая
![Рост адбыўся негледзячы на дзяржаўную падтрымку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/komb_1_02.jpg.webp?itok=4qcUmQ5a)
Рост адбыўся негледзячы на дзяржаўную падтрымку / pixabay.com
Пра гэта "Сельскай газеце" заявіла намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ала Ламакіна, піша "Радыё Свабода"
Чыноўніца адзначыла, што па выніках 2023 году ў сельскай гаспадарцы колькасьць стратных арганізацый павялічылася да 78 у параўнанні з 42 па выніках 2022 году (у 1,9 раза).
Рост колькасьці стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы адбыўся нават нягледзячы на істотнае павялічэнне дзяржаўнай падтрымкі ў 2023 годзе адносна 2022-га — на 29%, або на 900 мільёнаў рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.