У Беларусі павялічаць тэрмін дзеяння правоў кіроўцы
Змены для аўтамабілістаў
Тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы для аўтамабілістаў павялічыцца з 10 да 20 гадоў.
Пры выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху не трэба будзе больш прад'яўляць вадзіцельскае пасведчанне і страхавое пасведчанне. А тэрмін дзеяння такога дазволу для аўтамабіляў, з года выпуску якіх прайшло менш за тры гады, узрасце да 3 гадоў.
Акрамя гэтага, змяншаюцца тэрміны рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ — з 10 да 7 працоўных дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.