Колькасць забойстваў у Мінску сёлета вырасла на 26%

Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на старшага памочніка пракурора Мінска Сяргей Балашова. Па яго словах, узровень злачыннасці ў Мінску складае 59,7 на 10 тысяч насельніцтва.



Таксама па звестках пракуратуры, сёлета ў першым паўгоддзі ў сталіцы на 26% павялічылася колькасць зарэгістраваных забойстваў (29) і на 30% — пацярпелых ад іх (30). Рост гэтых злачынстваў зафіксаваны ў Заводскім, Першамайскім і Маскоўскім раёнах. Пераважную большасць забойстваў (72%) учынілі нецвярозыя асобы, паведаміў Балашоў.



Дарэчы, у сталічнай пракуратуры кажуць, што вышэй за сярэднегарадскі паказчык узровень злачыннасці ў Цэнтральным, Партызанскім, Савецкім і Заводскім раёнах Мінску.



Фота — Kulturologia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі