Коля Лукашэнка прадэманстраваў віртуозную ігру на піяніна (відэа)
Малодшы сын кіраўніка дзяржавы выступіў перад пенсіянерамі і інвалідамі.
Коля Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка дзяржавы, прадэманстраваў віртуозную ігру на піяніна. Адбылося гэта падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам сталічнага дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Вучні Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школы выступілі з музычнай казкай "Цуды пад Раство". Менавіта ў гэтай навучальнай установе вучыцца Коля.
Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова распавядаў, што яго малодшы сын займаецца музыкай, але толькі цяпер Коля выступіў публічна.