Коля Лукашэнка прасіў у бацькі 20 тысяч, каб паехаць у Дудуткі
Сталі вядомыя новыя выказванні кіраўніка дзяржавы падчас наведвання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Газета "Комсомольская правда в Беларуси" апублікавала цытаты з аповеду Аляксандра Лукашэнкі падчас нядаўняга семінара са студэнтамі БДПУ. Лукашэнка прыгадаў, як аднойчы яго малодшы сын прыйшоў са школы і папрасіў 40 тысяч.
"Я кажу: "Ну якія праблемы? А наогул навошта табе ў школе?". — "Мы заўтра едзем у Слуцк... У школе мы вырашылі, што мы павінны паглядзець слуцкія паясы твае", — адказаў Коля.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Слуцк — гэта далёка для паездкі школьнікаў. Да таго ж ён мяркуе, што "ранавата яшчэ ў чацвёртым класе вось так акунаць ў праблему слуцкіх паясоў на месцы". "Ну, добра, так у цябе ж там свае грошы". Збірае гэтыя грошы [кішэнныя]". "Не, мае грошы для гэтага не прызначаны, вучыць ты мяне павінен", — адказаў Коля.
Пасля гэтага аргумента Аляксандр Лукашэнка даў сыну 40 тысяч. "Потым прыходзіць, трэба 20 тысяч, — працягвае аповед кіраўнік дзяржавы. — Навошта? У гэтую вёску, як яна называецца, дзе самагонку спрабуюць, — Дудуткі. Я бачу, што па месцах баявой і працоўнай славы яны ездзяць. Потым на Лінію Сталіна з'ездзілі, малочны камбінат, зоркі вывучалі".
Фота — БЕЛТА