Комплекс С-400 размясцілі ў Смалявіцкім раёне — "Беларускі Гаюн"

Комплекс С-400 прыбыў у Беларусь / t.me/modmilby
Комплекс С-400 прыбыў у Беларусь / t.me/modmilby

Зенітна-ракетны комплекс С-400, які прыбыў з Расіі, паставілі на дзяжурства ў Смалявіцкім раёне, піша маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Паглядзець на новы ЗРК сёння прыбыў міністр абароны Віктар Хрэнін. Прэс-служба Мінабароны размясціла фатаздымкі з яго паездкі. На фота, як заўважыў "Беларускі Гаюн", прысутнічае камандзір 15-й зенітнай ракетнай брыгады ВС РБ (в/ч 30151) палкоўнік Андрэй Долбік. На відэа аб прыбыцці ЗРК камандуючаму ВПС і войскаў СПА палкоўніку Лук'яновічу дакладваў вайсковец 15-й зенітнай ракетнай брыгады. З гэтага аналітыкі зрабілі выснову, што комплекс паставілі на ўзбраенне 15-й зенітнай ракетнай брыгады.

Па фота і відэа Мінабароны "Гаюн" вызначыў, што Хрэнін наведваў 6 чэрвеня размяшчэнне 6-га зенітнага ракетнага дывізіёна 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Ён размяшчаецца ў ваколіцах вёскі Дуброва Смалявіцкага раёна. Значыць, там размясцілі і новы ЗРК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі