Корпус рэактара для другога энергаблока прывязуць на БелАЭС у верасні

Корпус рэактара для другога энергаблока прывязуць на БелАЭС у верасні

У верасні ў Беларусь з Расіі прывязуць корпус рэактара для другога энергаблока. Пра гэта са словаў намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка паведамляе БЕЛТА.

"Сёлета восенню мы павінны пачаць мантаж абсталявання рэактарнай устаноўкі на другім энергаблоку. Корпус рэктара павінен прыбыць у верасні, да канца гэтага года пачнём яго мантаж", — распавёў чыноўнік.

Корпус рэактара і ўсе чатыры парагенератары на першым энергаблоку ўжо змантаваныя. Завершаная і зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода першага энергаблока — гэта асноўная падзея для падрыхтоўкі першага блока да запуску.

Міхадзюк заявіў, што ўсе кантракты на пастаўку асноўнага абсталявання падпісаныя, значная частка ўжо адпраўленая расійскімі заводамі-вытворцамі ў Астравец. Намеснік міністра падкрэсліў, што абсталяванне для Беларускай АЭС праходзіць шматступенны кантроль якасці на ўсіх этапах вытворчасці і непасрэдна пры паступленнi на пляцоўку станцыі.

Як паведамлялася раней, Беларуская АЭС будуецца паводле тыпавога расійскага праекта АЭС-2006 новага пакалення "3+". Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020-м.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі