Кошт Беларускай АЭС можа крыху вырасці з-за коштаў на метал
Пра гэта паведаміў начальнік праектнага дэпартамента АТ "Атампраект" Дзмітрый Аляксееў.
У Мінску праходзіць форум "Атамэкспа-Беларусь 2015". У яго кулуарах начальнік праектнага дэпартамента АТ "Атампраект" Дзмітрый Аляксееў паведамліў журналістам, што кошт работ на Беларускай АЭС можа крыху вырасці. Прычынай ён назваў рост коштаў на метал і, адпаведна, абсталяванне, перадае interfax.by.
Разам з тым ён дадаў, што "кантракт ёсць кантракт, і мы яго будзем выконваць". Па словах Аляксеева, рост кошту магчымы па выніках закупак.
"Атампраект" выконвае праектныя работы па ядзернай і турбіннай аснове Беларускай АЭС. Расійскія спецыялісты будуюць "пад ключ" два энергаблокі АЭС на 2,4 ГВт. На будаўніцтва станцыі Расія выдала Беларусі крэдыт у 10 млрд долараў.
Фота — femina.by