Кошт беларускай АЭС у кантракце могуць засакрэціць
Як даведалася Еўрарадыё, кантракт павінны падрыхтаваць да канца года. Але гэта не значыць, што ён будзе адразу ж і падпісаны.
Пра бліжэйшыя планы Еўрарадыё расказала прэс-сакратар “Атамбудэкспарт” Вольга Цылева:
“Міжурадавае пагадненне – гэта быў першы крок. На аснове міжурадавага пагаднення мы можам рабіць наступныя крокі. Цяпер рыхтуецца кантракт. А наступным крокам будзе падпісанне кантракту. Але мы плануем, што гэты кантракт будзе прынамсі падрыхтаваны да канца гэтага года”.
Нагадаем, 28 траўня ў Мінску Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах. Атамную станцыю будаваць нам будзе расійскі “Атамбудэкспарт”.
Суму будучага кантракту Вольга Цылева пакуль не ведае. Але магчыма нават калі кантракт будзе гатовы, яе не рассакрэцяць:
“Гэтага я вам пакуль не магу сказаць. Цяпер жа кантракт толькі рыхтуецца, і я не ведаю ці будзе гэтая сума раскрывацца, але хутчэй за ўсё будзе. Але цяпер рана пра гэта казаць”.
Па словах прэс-сакратара “Атамбудэкспарт” тэрміны ужо падціскаюць. Але самае асноўнае пытанне, якое павінны цяпер вырашыць – фінансаванне:
“Калі сыходзіць з таго, што ў 16-м годзе трэба здаць першы блок, то першы бетон павінны заліць у 2010 годзе. Таму тэрміны ў нас вельмі сціснутыя. Цяпер самае асноўнае пытанне, якое павінна быць вырашана – гэта пытанне па фінансаванні будаўніцтва. Наколькі я ведаю вашае кіраўніцтва звярнулася да нашага наконт крэдыту. Будзем спадзявацца, што ўсё будзе вырашана”.