Кошт нафты WTI зноў стаў вышэйшы за нуль

Кошт нафты WTI зноў стаў вышэйшы за нуль

Уначы 21 красавіка кошт амерыканскай нафты маркі WTI з пастаўкай у траўні вырас да 2,21 долара за барэль, перадае РІА "Новости". Такім чынам, цана вярнулася з мінусавой зоны, у якую яна абрынулася напярэдадні. 

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак нафта маркі WTI, якую здабываюць у Тэхасе, упершыню ў гісторыі пайшла "ў мінус". Атрымлівалася, што вытворцы плацяць пакупнікам, каб тыя забралі сыравіну. Каціроўкі на NYMEX дасягалі мінус 40,32 долара за барэль. 

Аднак па стане на 3:07 мінскага часу цана травеньскіх ф'ючэрсаў на WTI на Нью-ёркскай таварнай біржы (NYMEX) павялічылася да 2,21 долара за барэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі