Котка прагнала ваўка на польскай мяжы — ВІДЭА

Інцыдэнт трапіў у камеру відэаназірання польскіх памежнікаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Інцыдэнт трапіў у камеру відэаназірання польскіх памежнікаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Незвычайны інцыдэнт адбыўся на польскай мяжы. У камеру відэаназірання трапіла сутыкненне коткі з ваўком. Котка была з кацянятамі і спрабавала прагнаць чужынца. Ёй гэта ўдалося.

"Адважная памежная котка абараніла сваіх дзяцей і адбіла агрэсара на іншы бок мяжы. Лепш з ёй не звязвацца", — пракаментавалі інцыдэнт у польскім памежным ведамстве. Пры гэтым там не ўдакладнілі, на якім участку мяжы гэта адбылося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі