Кожны сёмы жыхар Малдовы ўжо атрымаў румынскі пашпарт

Фота: Кацярына Аляксандр, ЗдГ
Фота: Кацярына Аляксандр, ЗдГ

Малдаван, якія імкнуцца атрымаць грамадзянства Румыніі, з кожным годам становіцца больш. Але прарасійскія СМІ Малдовы, падобна, штучна заніжаюць гэтую лічбу. Як гэта адбываецца і для чаго гэта можа быць трэба, высвятляе газета ЗдГ.

Прыкладна кожны сёмы жыхар Малдовы ўжо атрымаў румынскі пашпарт: паводле афіцыйнай статыстыкі, за мінулыя 12 гадоў уладальнікамі румынскага грамадзянства сталі звыш 521 тысяч грамадзян 3,5 мільённай Малдовы.

Большасць малдаван атрымліваюць румынская пашпарты ў рамках працэдуры па аднаўленні грамадзянства. Такую магчымасць законы прадугледжваюць для тых, хто нарадзіўся да 1940 года на былой тэрыторыі Румыніі ці мае румынскія карані. Грамадзяне Малдовы актыўна карыстаюцца гэтай магчымасцю з 2002 года; прычынамі такога рашэння звычайна называецца імкненне мець пашпарт грамадзяніна краіны ЕС.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у мінулым годзе Румынія зарэгістравала звыш 78 тысяч спашукальнікаў грамадзянства, а 68 тысячам яна ўручыла свае пашпарты. У 2016 годзе па румынскае грамадзянства звярнуліся яшчэ больш малдаван — 94 тысячы чалавек (атрымалі грамадзянства каля 61 тысячы чалавек).

Дадзенымі аб запытаных і атрыманых пашпартах грамадзян Румыніі зацікавіўся партал Stopfals.md — сайт, створаны спецыяльна для фактчэкінгу і праверкі сумнеўнай інфармацыі, якая рэгулярна з'яўляецца ў малдаўскіх СМІ. Паводле адказу, які атрымаў гэты партал ад Нацыянальнага органа па пытаннях грамадзянства Румыніі, грамадзянства гэтай краіны штогод атрымліваюць дзясяткі тысяч малдаван, і іх колькасць стабільна расце з 2002 года.

Малдаўскія паляўнічыя за фэйкамі зацікавіліся лічбамі пасля таго, як у некаторых прарасійскіх СМІ Малдовы з'явіліся звесткі аб рэзкім падзенні цікавасці малдаван да Румыніі і яе пашпартоў. Напрыклад, Sputnik.md нядаўна апублікаваў навіну, у якой паведамлялася, што ў мінулым годзе па румынскае грамадзянства звярнуўся ўсяго 51 малдаванін. "Гэта амаль дзесяціразовае падзенне ў параўнанні з 2015 годам," — напісаў "Спутник.

Даследчыкі онлайн-рэсурса Stopfals.md звярнуліся па каментар у статыстычную службу Еўрасаюза "Еўрастат". Там адказалі, што ў справаздачы "Еўрастата" сапраўды фігуравала лічба 51 — столькі малдаван атрымалі "дазвол на звычайнае знаходжанне", акрамя пашпарта. Гэта значыць, акрамя грамадзянства гэтым людзям была прадастаўлена і мясцовая прапіска. Агульная ж колькасць малдаван, якія атрымалі грамадзянства Румыніі ў 2016 годзе, склала 68626, — гаворыцца ў афіцыйным адказе еўрапейскага статыстычнага ведамства. Колькасць просьбітаў была яшчэ вышэйшай — 78088 чалавек.

"Малдаване страцілі цікавасць да Еўропы і хочуць у Расію" — вось прыкладны месэдж, які спрабуюць трансляваць прарасійскія медыя Малдовы ў перадвыбарчы перыяд, — лічыць старшыня Савета прэсы Віярыка Захар. "Гэта адзін з прапагандысцкіх пасылаў і [такія СМІ] робяць усё магчымае, каб знайсці ім пацвярджэнне", — сказала Захар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі