"Крамбамбуля" заплаціла штраф за фанатаў, якія ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг
Музыкі гурта "Крамбамбуля" вырашылі дапамагчы Івану Лісаўцу і Змітру Навуменку, якіх асудзілі 7 жніўня, перадае "Белсат". Як паведамлялася, 5 жніўня на канцэрце гурта ў Мінску хлопцы ўзнялі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Пасля выступу музыкаў хлопцаў затрымалі і абвінавацілі ў дробным хуліганстве. На судзе міліцыянты заявілі, быццам Навуменка нецэнзурна выказваўся, чапляўся да мінакоў і быў п'яны.
Як паведамляла Еўрарадыё, хлопцаў аштрафавалі на 230 рублёў (10 базавых велічыняў) кожнага.
У сваім акаўнце ў Фэйсбуку музыкі "Крамбамбулі" паведамілі, што сёння кампенсавалі хлопцам штрафы.