Крэдытны рэйтынг Еўрасаюза панізіўся

Раней гэта быў вышэйшы ўзровень “ААА”, цяпер — “АА+”, прагноз па рэйтынгу “стабільны”. У агенцтве адзначаюць, што наднацыянальны рэйтынг ЕС адлюстроўвае агульную крэдытаздольнасць усіх 28 краін, якія ўваходзяць у аб’яднанне, інфармуе ВВС.



Такім чынам, на думку спецыялістаў агенцтва агульны фінансавы профіль ЕС пагоршыўся. “Перамовы па бюджэце ЕС сталі болей напружанымі, і на наш погляд, гэта сведчыць, што Еўрасаюз рызыкуе страціць падтрымку некаторых краін-удзельнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі