Крышціяну Раналду — лепшы спартсмен Еўропы 2016 года
Крышціяну Раналду — лепшы спартсмен Еўропы 2016 года. Футбаліст зборнай Партугаліі і мадрыдскага "Рэала" набраў найбольш балаў падчас апытання, праведзенага сярод прадстаўнікоў 27 інфармацыйных агенцтваў кантынента.
Другое месца дасталося брытанскаму тэнісісту Эндзі Марэю, трэцяе — трохразовай алімпійскай чэмпіёнцы па плаванні Кацінцы Хоса з Венгрыі.
Раналду 31 год. Сёлета ён атрымаў "Залаты мяч", ужо чацвёрты ў яго кар'еры, разам са зборнай Партугаліі выйграў чэмпіянат Еўропы, разам з "Рэалам" перамог у Лізе чэмпіёнаў, у клубным чэмпіянаце свету, выйграў Суперкубак УЕФА.