Крывец: У Афінах мы абавязкова прыдумаем што-небудзь цікавае!
БАТЭ распачаў падрыхтоўку да матчу Лігі Еўропы з грэчаскім АЕКам, які пройдзе 5 лістапада ў Афінах. У аўторак футбалісты сабраліся на спартовай базе клуба пад Барысавам.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў паўабаронца БАТЭ Сяргей Крывец.
Крывец: “Каманда, у прынцыпе, рыхтуецца да матчу ў звычайным рэжыме. Мы толькі нядаўна прыехалі на нашу базу непадалёк ад Барысава і хутка пачнецца першая трэніроўка. Будзем адпрацоўваць нейкія новыя варыянты і схемы гульні. Вядома ж, будзем спрабаваць неяк здзівіць сапернікаў у Грэцыі. Мне падаецца, што-небудзь цікавае мы абавязкова прыдумаем!”