Крывушэнка: У зборнай было парушэнне рэжыму

Крывушэнка: У зборнай было парушэнне рэжыму

У беларускай зборнай па футболе пасля матча з Люксембургам было парушэнне рэжыму. Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай Ігар Крывушэнка ў эфіры Еўрарадыё. Удакладняць, што менавіта за парушэнне, ён адмовіўся.

Трэнер падкрэсліў, што для яго такая сітуацыя непрымальная. (Нагадаем, што сустрэча скончылася перамогай зборнай Люксембурга з лікам 1:0.)

Разам з тым, адказваючы на пытанне Еўрарадыё, Крывушэнка паведаміў, што парушальнік рэжыму пакуль што застанецца гуляць у зборнай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі